![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/LabradorCurrentus-coastguard.jpg/640px-LabradorCurrentus-coastguard.jpg&w=640&q=50)
Лабрадорскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лабрадорскае цячэнне - халоднае цячэнне Атлантычнага акіяна каля берагоў Паўночнай Амерыкі. Рухаецца на поўдзень з мора Бафіна да Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/LabradorCurrentus-coastguard.jpg/320px-LabradorCurrentus-coastguard.jpg)
Тэмпература вады зімой ад 5°С да -1°С, летам 2—10°С. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 мільёнаў м³/с да 5,4 мільёнаў м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.