Лаа-Цзы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаа-цзы (Старое Дзіця, Мудры Стары; кіт. спр. 老子, піньінь Lǎo Zǐ, пал. Лао цзы, VI стагоддзе до н. э.) — старажытнакітайскі філосаф VI—IV стагоддзяў да н. э., адзін з заснавальнікаў вучэння пра Даа, аўтар трактата «Даа Дэ Цзін»[3], і як бажаство ў рэлігійнай практыцы даасізму і традыцыйных кітайскіх рэлігій. І хоць звесткі аб ім легендарныя, мяркуюць, што ён жыў прыкладна каля 6 стагоддзя да нашай эры і быў сучаснікам Канфуцыя, але некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што на самай справе ён жыў у перыяд Ваюючых царстваў у 5-ым або 4-м стагоддзі да нашай эры[4]. Цэнтральная фігура ў кітайскай культуры, Лао-цзы шануецца як заснавальнік роду сучаснымі кітайцамі з прозвішчам Лі, у прыватнасці, ад яго выводзілі свой радавод імператары дынастыі Тан. На працягу гісторыі працы Лаа-цзы часта браліся ў якасці ідэйнай асновы рознымі анты-аўтарытарнымі рухамі[5]. Яму прыпісваецца аўтарства класічнага даоскага філасофскага трактата «Даа Дэ Цзын»[6]. У межах сучаснай гістарычнай навукі гістарычнасць Лаа-цзы падпадае пад сумневы, тым не менш у навуковай літаратуры ён часта ўсё адно вызначаецца як заснавальнік даасізму[7]. У рэлігійна-філасофскай навуцы большасці даоскіх школ Лаа-цзы традыцыйна шануецца як бажаство — адзін з Трох Чыстых (англ.) (бел..
Лаа-Цзы | |
---|---|
кіт.: 老子 | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э.[1] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Лі Цзінь[d] |
Маці | прыцэса Сянцян[d] |
Дзеці | Лі Зонг[d][2] |
Род дзейнасці | філосаф, архівіст, пісьменнік, Taoist |
Навуковая сфера | філасофія і Chinese philosophy[d] |
Мова(ы) твораў | Старажытнакітайская |
Школа/традыцыя | даасізм |
Кірунак | кітайская філасофія |
Значныя ідэі | У-вэй |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |