К’юба Гудзінг (малодшы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
К’юба М. Гудзінг-малодшы (англ.: Cuba M. Gooding, Jr .; нар. 2 студзеня 1968, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана» за ролю Рода Тыдвела ў трагікамедыі Кэмерана Кроў «Джэры Магуаер» (1996), уладальнік зоркі на Галівудскай «Алеі славы» (2002).
Хуткія факты К’юба Гудзінг, Дата нараджэння ...
К’юба Гудзінг | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1968(1968-01-02)[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | К’юба Гудзінг-старэйшы[d] |
Дзеці | Спенсер Гудзінг[d] і Мейсан Гудзінг[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, комік, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000421 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пік папулярнасці Гудзінга прыйшоўся на 1990-я гады і пачатак 2000-х — менавіта ў гэты перыяд акцёр сыграў свае найбольш вядомыя і паспяховыя ролі ў фільмах «Хлопцы па суседстве» (1991), «Джэры Магуаер» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Куды прыводзяць мары» (1998), «Ваенны нырэц» (2000), «Пёрл-Харбар» (2001), «Снежныя сабакі» (2002) і «Радыё» (2003).