Кішальфёльд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кішальфёльд, Малая Венгерская нізіна (венг.: Kisalföld, славацк.: Malá dunajská kotlina, ням.: Kleine Ungarische Tiefebene) — частка Сярэднедунайскай раўніны ў паўночна-заходняй Венгрыі, паўднёва-заходняй Славакіі (галоўным чынам Жытны востраў) і ўсходняй Аўстрыі, паміж Дунаем, горамі Бакань і ўсходнімі адгор’ямі Альпаў. Плошча — каля 8000 км², даўжыня каля 140 км.