Кіхну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіхну (эст.: Kihnu) — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.
Хуткія факты Кіхну, Характарыстыкі ...
Кіхну | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 16,38 км² |
Насельніцтва | 489 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 29,85 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°07′ пн. ш. 23°58′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Рыжскі заліў |
Краіна | |
Павет | Пярнускі павет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыжскага заліва і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. З'яўляецца часткай павета Пярну з цэнтрам у горадзе Пярну. Месціцца ў 12 км ад мацерыковага ўзбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.
Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Саарэкула. Аб'екты інфраструктуры вострава — школа, касцёл, пошта, музей, порт, маяк, метэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.
Славутасці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мемарыяльны камень у вёсцы Раатсікула.