From Wikipedia, the free encyclopedia
Кір Малодшы — малодшы сын персідскага цара Дарыя II і яго зводнай сястры Парысатыды. Ён нарадзіўся не раней за 423 г. да н.э. і карыстаўся асаблівай любоўю маці, якая спадзявалася высунуць яго ў спадчыннікі прастола ў абыход старэйшага сына Арсака (Аршака) (пасля Артаксеркс II).
Кір Малодшы | |
---|---|
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
Смерць |
401 да н.э. |
Род | Ахеменіды |
Бацька | Дарый II[d][1] |
Маці | Парысаціда[d][1] |
Жонка | Аспасія з Факеі[d] |
Калі Дарый вырашыў працягнуць барацьбу з Афінамі шляхам падтрымкі лакедэманян у Пелапанескай вайне, Парысатыдзе ўдалося (у 407 г.) пераканаць яго прызначыць юнага Кіра сатрапам Лідыі, Фрыгіі і Кападокіі, а таксама галоўнакамандуючым усіх войскаў у Анатоліі. У саюзе са спартанскім адміралам Лісандрам Кір перамог Афінскую імперыю і набыў папулярнасць у па-антыафінску настроеных полісах Элады.
Пасля смерці Дарыя ў Персію пад імем Артаксеркса II панаваў старэйшы брат Кіра, Аршак. Карыйскі сатрап Тысаферн, быўшы цесцем новага цара, тут жа стаў пераконваць яго ў змове Кіра, аднак дзякуючы заступніцтву маці таму ўдалося выехаць з Вавілона ў сваю сатрапію, дзе ён прыняўся з дапамогай грэчаскіх саюзнікаў рыхтаваць звяржэнне брата.
Пад маркай падрыхтоўкі паходу ў Пісідыю і спрэчкі з Тысафернам за гарады Іоніі Кір сабраў пад сваімі сцягамі да 20 000 ратнікаў, большасць з якіх складалі грэчаскія найміты. Увесну 401 г. да н.э. яны рушылі на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы берагоў Еўфрата, Кір абвясціў пра свой намер дамагацца звяржэння брата і без супраціўлення ўвайшоў у межы Месапатаміі.
Грэчаскія найміты Кіра атрымалі перамогу над спешна сабраным Артаксерксам пры падтрымцы Тысаферна войскам у бітве пры Кунаксе, але Кір загінуў і з яго смерцю перамога абярнулася паражэннем. Тысаферну хітрасцю ўдалося схапіць і забіць грэчаскіх правадыроў, уключаючы спартанца Клеарха. Грэкі, якія выжылі ў бітве, пад кіраўніцтвам Ксенафонта не без прыгод дабраліся да чарнаморскага ўзбярэжжа; падзеі гэтыя апісаны Ксенафонтам у знакамітым сачыненні «Анабасіс Кіра».
Грэчаскія і персідскія падыходы пры ацэнцы асобы Кіра разыходзяцца. Для персаў ён — сікафант, які з-за асабістага славалюбства прывёў чужакоў у сэрца роднай краіны. Для Ксенафонта ён — увасабленне ўсіх элінскіх дабрадзейнасцей, першы варварскі кіраўнік з грэчаскім выхаваннем, прадцеча элінізму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.