англійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́ран Джэймс Рыка́рда Гібс (англ.: Kieran James Ricardo Gibbs; нар. 26 верасня 1989, Ламбет, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2015).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Кіран Джэймс Рыкарда Гібс | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 верасня 1989[1][2] (35 гадоў)
|
|||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | |||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прафесійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсенале», куды перайшоў з акадэміі «Уімблдана» ў 2004.
У жніўні 2017 года перайшоў у «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[3]. У сакавіку 2021 года стала вядома, што ў ліпені па заканчэнні пагаднення з «Вест Бромвічам» абаронца папоўніць склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі». У лютым 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэр Маямі» і завяршыў кар’еру.
Гібс гуляў за зборную Англіі да 19 гадоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008 і ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2009[4][5][6].
Гібс разам са сваім аднаклубнікам па «Арсенале» Тэа Уолкатам выступаў за зборную да 21 года на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009, а пасля ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2011.
7 жніўня 2010 года Фабіа Капэла выклікаў Кірана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Венгрыі[7]. Ігрок выйшаў на поле пасля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла[8].
Кіран Гібс два сезоны пакутаваў ад траўм, аднак пасля набыў добрую форму і як след быў выкліканы новым трэнерам зборнай Роем Ходжсанам у зборную ў 2013 годзе[9].
«Арсенал»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.