легендарны заснавальнік Кіева From Wikipedia, the free encyclopedia
Кій (аг.-усх.-слав.: Кыи) — легендарны князь палян.
Адзін з чатырох родзічаў — братоў Кія, Шчэка, Харыва і сястры Лыбедзь, — паводле «Аповесці мінулых гадоў», яны жылі на дняпроўскіх гарах і на адной з іх пабудавалі горад, названы ад імя старэйшага брата — Кіевым. Таксама, паводле «Аповесці мінулых гадоў», Кій заснаваў горад Кіявец на Дунаі.
У армянскай «Гісторыі Тарона» Зеноба Глака (VIII ст.) згадваецца, што тры браты — Куар, Мелтэй (Міле) і Харэан — заснавалі тры гарады ў краіне Палуні, а праз некаторы час разам пабудавалі паселішча на гары Керкей, выгоднай для палявання, багатай на зёлкі і дрэвы. Гэтае апавяданне сваімі імёнамі і дэталямі вельмі нагадвае сведчанне кіеўскага летапісца. Тлумачэнне гэтаму можна знайсці як у агульнай крыніцы (імаверна, скіфскай) для «Гісторыі Тарона» і «Аповесці мінулых гадоў», так і ў агульным міфалагічным сюжэце, выкарыстаным для тлумачэння заснавання горада[1].
Пракоп Кесарыйскі ў сваёй «Вайне з готамі» (VI ст.), сведчыць, што Юстыніян прызначыў анта Хільбудыя кіраваць правінцыяй Фракія і даручыў яму абараняць імперскія рубяжы па Дунаі. Аднак, калі раскрылася, што анты на радзе знаці прымусілі аднаго са сваіх супляменнікаў, з ліку рабоў, з такім імем выдаваць сябе за сапраўднага Хільбудыя, яго атрад, які прасоўваўся да Канстанцінопаля быў разгромлены, а Хільбудый схоплены[2]. Б. А. Рыбакоў прыводзіць візантыйскі надпіс VI ст/ на магіле нейкага Хільбудыя, сына Самватаса, супастаўляючы гэтае імя са старажытнай назвай Кіева.
Іншы прататып Кія бачыцца ў візантыйскім агіяграфічным творы «Цуды Дзімітрыя Салунскага». У ім апавядаецца аб тым, як правадыр прыкарпацка-дунайскіх балгар Кубер (Кувер) паўстаў супраць авараў і, пацярпеўшы паражэнне, разам з рэшткамі войска схаваўся ў Візантыі. Як і Кій, ён наведаў імператара ў Канстанцінопалі, захапіў некаторыя візантыйскія ўладанні і замацаваўся ў Македоніі і нават захапіў вялікі і багаты горад Фесалонікі. Але хутка пасля гэтага ён загінуў[3].
Паводле іншых сведчанняў візантыйцаў, Кій быў сучаснікам імператара Іраклія. Як падрабязна піша яго сучаснік Іаан Нікійскі, «сілай прынятага ім святога і жыватворнага Хрышчэння, ён перамагаў усіх варвараў і язычнікаў». Пра сяброўскія сувязі старажытнарускага князя з візантыйскім імператарскім дваром сведчыць і «Аповесць мінулых гадоў» .
На Палянскай зямлі (Кіеўшчыне) у VI -VII стст. сыходзіліся межы трох археалагічных культур — пражскай, пянькоўскай і калочынскай, а ў VIII-X стст. — лука-райкавецкай і валынцаўскай культур. Кіеў ад самага пачатку быў цэнтрам не адной, а некалькіх племянных груп.
«І было тры браты, аднаму імя Кій, а другому Шчэк, а трэцяму Харыў, і сястра іх Лыбедзь. І асеў Кій на гары, дзе сёння узвоз Борычаў, а Шчэк асеў на гары, што завецца сёння Шчакавіца, а Харыў — на трэцяй гары, якая празвалася Харывіцай; стварылі гарадок у імя брата старэйшага і назвалі яго Кіеў. І былі каля горад лес і бор вялікі, і былі звяры для палявання. Былі ж мудрымі і кемлівымі, і назваліся палянамі, ад іх жа паляне-кіяне і дагэтуль».Арыгінальны тэкст (стар.-слав.)«И быша 3 брата, единому имя Кий, а другому Щекъ, а третьему Хоривъ, и сестра их Лыбѣдь. И сѣдяше Кий на горѣ, кдѣ нынѣ увозъ Боричевъ, а Щекъ сѣдяше на горѣ, кдѣ нынѣ зовется Щековица, а Хоривъ на третьей горѣ, отнюдуже прозвася Хоривіца; створиша городокъ, во имя брата ихъ старѣйшаго, и нарекоша его Киевъ. И бяше около города лѣсъ и боръ великъ, и бяху ловяще звѣрье. Бяхуть бо мудрѣ и смыслени, и нарицахуся Поляне, отъ нихъ же суть Поляне Кияне и до сего дни».
«Іншыя ж, не дасведчаныя, кажуць, маўляў Кій быў перавозчыкам, а перавоз у Кія быў тады с гэтага боку Дняпра, ад чаго мовяць: „На перавоз на Кіеў“. Але каб быў той Кій перавозчыкам, то не хадзіў бы да Царграда; вось жа княжыў Кій гэты ў родзе сваім; не ведаем, навошта ён прыходзіў да цара, ды ведаем толькі пра тое, што кажуць, якую вялікую пашану прыняў ад цара, а ад каторага менавіта, да каго хадзіў, не ведаем. Ідучы да яго зноў, прыйшоў на Дунай, дзе ўпадабаў месца і зрубіў гарадок малы, і хацеў сесці з родам сваім, ды не дазволілі яму тыя, хто жыў паблізу; дык жа і дагэтуль назыаваюць дунайцы гарадзішча Кіявец. Кій жа, прыйшоўшы ў свой горад Кіеў, тут і скончыў жыццё сваё, і браты яго Шчэк і Харыў, і сястра іх Лыбедзь тут сканалі. І па гэтай браціі пачаў трымаць род іх княжэнне ў палянскай зямлі…».Арыгінальны тэкст (стар.-слав.)«Инии же, не вѣдуще, ркоша, яко Кий есть перевозникъ бысть; у Киева бо перевозъ бяше тогда съ оноя страны Днепра, тѣмь глаголаху: на перевозъ на Киевъ. Аще бо быль перевозникъ Кый, то не бы ходилъ къ Царюграду; но сий Кий княжаше в роду своем; и приходившю ему къ царю не свѣмы, но токмо о семъ вѣмы, якоже сказають, яко велику честь приялъ есть от царя, которого не вѣмъ и при которомъ приходи цари. Идущю же ему опять, приде къ Дунаеви, и възлюби мѣсто и сруби городокъ малъ, и хотяше сѣсти с родомъ своимъ, и не даша ему близъ живущии; еже и до нынѣ нарѣчють Дунайци городіще Киевѣць. Киеви же прішедшю въ свой городъ Киевъ, ту и сконча животъ свой, и брата его Щекъ и Хоривъ и сестра ихъ Лыбѣдь ту скончашася. И по сей братьи почаша дѣржати родъ ихъ княжение въ Поляхъ…».
(Падаецца паводле Іпацьеўскага спісу[4])
«Пасля смерці Кія, Шчэка і Харыва, атрымліваючы спадчыну па прамой лініі, іх сыны і пляменнікі шмат гадоў кіравалі русінамі, пакуль спадчына не перайшла да двух родных братоў Аскольда і Дзіра»".Арыгінальны тэкст (лац.)«Absumptis deinde Kyg, Szczyek et Korew, filii eorum et nepotes linea directa succedentes principabantur apud Ruthenos annis multis, donec successio huiusmodi ad duos fratres germanos Oszkald videlicet et Dyr pervenit».
Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Кій прыйшоў з братамі і сястрой на Дняпроўскія горы і пасяліўся «на гары, дзе цяпер Борычаў узвоз». Ёсць розныя версіі месцазнаходжання Борычава ўзвоза, таму ёсць і розныя версіі размяшчэння двара і паселішча Кія. У XIX ст. гісторыкі звычайна размяшчалі Борычаў узвоз на трасе Міхайлаўскага фунікулёра[5]. Адпаведна, двор Кія лакалізоўвалі дзесьці каля верхняй станцыі фунікулёра (раён будынка Міністэрства замежных спраў Украіны). Мікалай Пятроў атаясняў Борычаў узвоз з Андрэеўскім спускам, версію (з агаворкамі) пазней падтрымаў Давід Бліфельд і акадэмік Барыс Рыбакоў[6]. Паселішча Кія акадэмік Рабакоў лакалізоўваў на Замкавай гары. Дадатковымі аргументамі на карысць гэтай версіі сталі знаходкі на Замкавай гары старажытнаславянскай керамікі і рака Кіянка, якая калісьці працякала пад яе схілам. На думку Рыбакова, такую назву рака атрымала менавіта ад імя Кія (хоць у крыніцах яна фіксуецца даволі позна). Сяргей Клімоўскі, узяў за аснову месцазнаходжанне Борычава ўзвоза паводле Міхаіла Брайчэўскага і лакалізоўвае двор Кія на гары Уздыхальніцы, яго слядамі ён лічыць рэшткі двух жылых будынкаў і стараславянскую кераміку IX ст., знойдзеную Валянцінам Даніленкам у 1969 годзе[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.