From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана | |
---|---|
Київський національний економічний університет імені Вадима Гетьмана | |
Арыгінальная назва | Київський національний економічний університет імені Вадима Гетьмана |
Міжнародная назва | Kyiv National Economic University named after Vadym Hetman |
Заснаваны | 1906 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Дзмітрый Рыгоравіч Лук’яненка |
Студэнты | 20 000 |
Дактары | 100 |
Прафесары | 100 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас |
пр-т Перамогі 54/1, 03057 Кіеў, Украіна |
Сайт | kneu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.
Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².
Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.