Кіеўскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́еўскі метрапалітэ́н (укр.: Київський метрополітен) — адзін з відаў грамадскага транспарту украінскай сталіцы, выдатны архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манументальны комплекс пад зямлёй і на паверхні.
Хуткія факты Кіеўскі метрапалітэн, Інфармацыя ...
Кіеўскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1960 |
Даўжыня ліній | 67,4 км |
Колькасць станцый | 52 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 1,381 млн (2014) |
Пасажырапаток за год | 484,6 млн (2016)[1] |
Схема ліній | |
Закрыць
Кіеўскі метрапалітэн з’яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам, гэта сучасны складаны інжынерны комплекс. У яго складзе 11 эксплуатацыйных службаў, 3 электрадэпо, вагонарамонтны завод, дырэкцыя будаўніцтва метрапалітэна.
Станцыя Арсенальная Святошынска-Броварскай лініі з’яўляецца самай глыбокай у свеце (ад паверхні зямлі да платформы 105,5 метраў).
У савецкі час метрапалітэн насіў імя У. І. Леніна[2][3], але сёння ля метро гэта не пазначана. У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].