From Wikipedia, the free encyclopedia
Кёльш (ням.: Kölsch) — назва адмысловага светлага піва, якое варыцца ў горадзе Кёльн.
Піва верхавога браджэння. Мае крыху горкі смак, адчуваецца хмель. Утрыманне алкаголю 4,8 %. У 1997 годзе Кёльш Еўрасаюзам быў прыняты ў лік абароненых рэгіянальных гатункаў.
Кёльш п'юць з адмысловых шклянак (Kölner Stange) ёмістасцю 0,2 літра. Паступова ўваходзяць ва ўжытак і вялікія шклянкі ёмістасцю 0,3 або 0,4 літра. У піўных, дзе асабліва цэняць традыцыю, можна сустрэць і паў-кёльш у шклянцы ёмістасцю 0,1 літра (Stößchen).
Як і большасць гатункаў піва верхавога браджэння, Кёльш раскрывае свой поўны водар толькі пры пэўнай тэмпературы. Таму яго п'юць не «ледзяным», а пры тэмпературы 8-10 °C.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.