Кэгон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэгон (яп.: 華厳滝) — вадаспад у раёне горада Ніко, прэфектура Татыгі, Японія. Размешчаны ў нацыянальным парку Ніко, на рацэ Даягава, якая выцякае з усходняй часткі горнага возера Цюдзэн-дзі. Калісьці рэчышча ракі было перагароджана лававымі патокамі вулкана, і цяпер яно спадае з вышыні 97 м. Па баках асноўнага цячэння знаходзяцца прыкладна дванаццаць невялікіх вадаспадаў, сцякаюць праз расколіны ў гарах і зацвярдзелых лававых патоках.
Кэгон | |
---|---|
яп.: 華厳滝 | |
Каардынаты: 36°44′17″ пн. ш. 139°30′09″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Японія, Татыгі, Нацыянальны парк Ніко |
Рака | Даягава |
Вышыня | агульная 97 м, свабоднага падзення 97 м |
Шырыня | 7 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Назва вадаспаду ўзята з будысцкіх сутраў (Кэгонге (яп.: 华 厳 経), Аватамсака-сутра). У Ніко 48 вадаспадаў, але Кэгон — самы вядомы. Кэгон уваходзіць у лік трох найпрыгажэйшых вадаспадаў Японіі разам з вадаспадам Наты ў прэфектуры Вакаяма, вадаспадам Фукурода ў прэфектуры Ібаракі. Падысці да вадаспаду было складана, пакуль у 1900 годзе ля яго падножжа не быў пабудаваны чайны дамок. У 1930 годзе быў уведзены ў дзеянне пад'ёмнік. Улетку ля вадаспада можна назіраць ластавак.[1]
Вымярэнне хуткасці адступлення вадаспаду, вырабленае ў 2003 годзе паказала, што вадаспад набліжаецца да возера на 1,8 см у год.[2] Вадаспад Кэгон папулярны сярод турыстаў, дапаўняючы культурныя славутасці уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА горада Ніко.