Куінс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куінс (англ.: Queens /kwiːnz Архівавана 10 кастрычніка 2007./) — самае вялікае па тэрыторыі (280 км²) і другое па насельніцтве бора Нью-Ёрка. Размешчана на востраве Лонг-Айленд і абмываецца Атлантычным акіянам. Гэта самая неаднастайная па этнічным складзе частка горада.
| ||||||||||||||||||||||
У Куінсе знаходзіцца Міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, а таксама аэрапорт «Ла Гардзія». У Куінсе базуецца бейсбольная каманда «Нью-Ёрк Метс», праходзіць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
Паводле аглядаў Амерыканскага таварыства, з 2005 года імігранты складаюць 47,6 % жыхароў Куінса[4]. З насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек гэта другая па колькасці жыхароў акруга Нью-Ёрка (пасля Брукліна) і 10-я па шчыльнасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах. Калі б кожны раён Нью-Ёрка стаў незалежным горадам, то Бруклін і Куінс сталі б трэцім і чацвёртым гарадамі па колькасці насельніцтва ў ЗША, саступаючы Лос-Анджэлесу і Чыкага.
Раён традыцыйна лічыцца адным з найбольш «прыгарадных» раёнаў Нью-Ёрка, наваколлі ва ўсходнім Куінсе больш нагадваюць наваколлі акругі Насау ў штаце Нью-Ёрк у сваёй паўночна-заходняй частцы. У бора маецца некалькі дзелавых кварталаў, такіх як Лонг-Айленд-Сіці на берагавой лініі Куінса насупраць Манхэтэна. Тут размешчаны небаскроб «One Court Square» — самы высокі небаскроб у Нью-Ёрку па-за Манхэтэнам, які з’яўляецца таксама самым высокім будынкам на ўсім востраве Лонг-Айленд.