![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Kuelap_-_El_Tintero_-_Ao%25C3%25BBt_2007.jpg/640px-Kuelap_-_El_Tintero_-_Ao%25C3%25BBt_2007.jpg&w=640&q=50)
Куэлап
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куэлап (Kuélap) — крэпасць цывілізацыі Чачапоя, заваяванай інкамі. Была збудаваная ў X стагоддзі і існавала да прыкладна XVI ст. Знаходзіцца ў рэгіёне Амазонас у Перу.
Зноў адкрыта ў 1843 г. Размешчана на вышыні 3 тыс. метраў над узроўнем мора, складаецца з некалькіх гіганцкіх платформаў, размешчаных адна на адной. Першая з платформ вышынёй 20 м і шырынёй 600 м размешчана ў напрамку з поўначы на поўдзень. За ёй знаходзяцца дзве іншых. Гэтыя платформы падтрымліваюць каля 400 будынкаў, у асноўным цыліндрычнай формы. Некаторыя з канструкцый упрыгожаны фрызамі ў выглядзе вачэй або птушак.
Да крэпасці вядзе вельмі вузкая дарога, на якой змяшчаецца не больш за 1 чалавека, акружаная сценамі вышынёй у 20 метраў.
Тры найбольш важных збудаванні крэпасці: Эль-Тынтэра, Ла-Аталая і Эль-Кастыльё.
Непадалёк ад Куэлапа ў 1985 г. быў адкрыты комплекс археалагічных помнікаў Гран-Вілая, які таксама адносіцца да культуры Чачапоя.
- Куэлап
- Эль-Тынтэра
- Унутраны выгляд крэпасці
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куэлап