![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Kuch%25C4%258Dycki_sielsaviet_%25E2%2580%2593_Klieck_district_%2528Belarus%2529_p06.png/640px-Kuch%25C4%258Dycki_sielsaviet_%25E2%2580%2593_Klieck_district_%2528Belarus%2529_p06.png&w=640&q=50)
Кухчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́хчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Кухчыцы.
Кухчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кухчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 802 |
Плошча | 107,66 км² |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ліскаўскі (Ліскоўскі) сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ліскава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета пералічаны вёскі Дунайчыцы, Масцілавічы і Рудкі[1]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 ліпеня 1980 года перайменаваны ў Кухчыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Кухчыцы. 22 верасня 1980 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заляшанскага сельсавета (вёскі Заляшаны, Іскры, Русаўшчына, Салаўі, Яфімавічы), у склад сельсавета з Сіняўскага сельсавета пералічана вёска Жомайдзь[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тучанскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, Траццякі, Туча)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1485 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 2,6 % — палякі, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1802 чалавекі[6].