![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Chateau-de-versailles-cour.jpg/640px-Chateau-de-versailles-cour.jpg&w=640&q=50)
Курданёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курданёр (фр.: cour d'honneur — «ганаровы двор») — абмежаваны галоўным корпусам і бакавымі флігелямі парадны двор перад будынкам. Па чырвонай лініі звычайна адлучаецца ад вонкавай прасторы скразной агароджай з варотамі. Курданёры шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай палацавай архітэктуры XVII — 1-й паловы XIX стагоддзяў (у Беларусі з пачатку XVIII стагоддзя). Як прыём параднай прасторавай кампазіцыі курданёр часам ужываецца і ў сучаснай архітэктуры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Chateau-de-versailles-cour.jpg/640px-Chateau-de-versailles-cour.jpg)