Курапаткі (Perdix) — птушкі сямейства фазанавых атрада курападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня да 46 см, маса да 900 г. Афарбрўка шэра-бурая, рыжа-бурая, у курапаткі белай зімой белая.
Пашыраны ўсюды, ад тундры да трапічных лясоў і высакагор'яў; на Беларусі 2 віды: курапатка белая і курапатка шэрая. Жывуць на палях, балотах, лугах, у драбналессі. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, насеннем траў, зернем, насякомымі.
Нясуць да 24 яец.
Аб'ект палявання.