![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Купалаўскі (заказнік)
заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 2000 годзе на поўначы Мінскай вобласці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Купалаўскі — рэспубліканскі ладшафтны заказнік у Лагойскім і Мінскім раёнах Мінскай вобласці.
Хуткія факты Купалаўскі, Размяшчэнне ...
Купалаўскі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Лагойскі і Мінскі раёны, Мінская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Лагойск |
Плошча | 3834 га[1] |
Дата заснавання | 6 красавіка 2000 года |
Кіруючая арганізацыя | ДЛГУ «Краснасельскае» |
Закрыць
Створаны ў 2000 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтнага комплекса з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, аховы рэдкіх лясных біяцэнозаў, а таксама для адраджэння прыроднага асяроддзя гісторыка-культурных аб’ектаў[1].
Плошча заказніка скаладае 3834 га (з іх 2743 га — у Лагойскім раёне, 1091 га — у Мінскім)[2].
Заказнік названы ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, жыццё і творчасць якога звязаны з шэрагам мясцін на яго тэрыторыі[3].