Кулік-цякун (Tringa glareola) — адзін з відаў улітаў сямейства бекасавых, раней род адносілі да ржанкавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Кулік-цякун - птушка з чорна-белым апярэннем, на спіне ёсць карычневыя або бурыя адмеціны. Даўжыня цела 15-25 см.
Гняздуе кулік-цякун на зямлі ў тундры, лесатундры, часам у лясной зоне ад горнай Шатландыі, Паўночнай Еўропе, у Азіі да Камандорскіх і Алеуцкіх астравоў. Часам можа будаваць гнёзды ў дуплах, пакінутых іншымі птушкамі. На зіму ляціць у Афрыку, Індыю, Паўднёва-Усходнюю Азію, сустракалася таксама ў Аўстраліі. У кладцы звычайна 3-4 яйкі, якія высіджваюць самец і самка напераменку 22-23 дні.
Сілкуюцца на плыткаводдзе і вільготным брудзе ў асноўным насякомымі і чарвякамі, а таксама дробнымі малюскамі.