![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/b/b4/%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2583%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25B5_%25D0%25B3%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D1%2585_%25D0%25BF%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2591%25D0%25BD.jpg/640px-%25D0%259D%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D1%2583%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D0%25BD%25D0%25B5_%25D0%25B3%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25BC%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D1%2585_%25D0%25BF%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BC%25D1%2591%25D0%25BD.jpg&w=640&q=50)
Культура Сярэдневякоўя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культура Сярэдніх вякоў адрознівалася адначасова і разнастайнасцю, і пэўным адзінствам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/b/b4/%D0%9D%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BF%D0%BB%D1%8F%D0%BC%D1%91%D0%BD.jpg/320px-%D0%9D%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BF%D0%BB%D1%8F%D0%BC%D1%91%D0%BD.jpg)
Разнастайнасць яе выяўлялася ў адрозненнях, уласцівых ёй як у асобных рэгіёнах Еўропы, так і на розных этапах Сярэднявякоўя. У адных выпадках на першы план выступае антычны культурны субстрат, асабліва моцны ў краінах Міжземнамор’я. У іншых жа рэгіёнах вялікую жывучасць выявілі традыцыі, узыходзячыя да варварскай германскай старажытнасці. Гэтым супрацьстаяннем справа далёка не вычэрпвалася, але асаблівасці раманізаваных германскіх тэрыторый, якія выяўляліся і ў мовах, і ў сацыяльна-прававых традыцыях, могуць быць прасочаны на працягу ўсёй сярэдневяковай эпохі аж да Рэфармацыі XVI стагоддзя.
Адзінства культуры сярэдневяковага Захаду ў аснове сваёй каранілася ў рэлігіі. Хрысціянізацыя (руск.) (бел. народаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, якая пачалася ў першыя стагоддзі н. э., завяршылася пераважна на мяжы X і XI стагоддзяў, у адных краінах раней, у іншых — намнога пазней, але, так ці інакш, каля 1000 года Захад быў у асноўным хрысціянізаваны. Калі ва Усходняй Еўропе хрысціянства замацавалася ў форме грэка-візантыйскага праваслаўя, то ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе яно прыняло форму каталіцызму, і разыходжанні паміж абедзвюма галінамі хрысціянскай рэлігіі і царквы, з цягам часу ўсё больш паглыбляючыся, прывялі да схізмы — расколу хрысціянскай айкумены на два супрацьстаяўшыя адзін аднаму і нават варожыя паміж сабой светы. Гэта супрацьстаянне непазбежна вяло да ідэйнага збліжэння краін лацінскага Захаду. Сапраўднымі хрысціянамі на Захадзе лічыліся адны толькі каталікі, праваслаўныя ж, падобна магаметанам, іўдзеям і язычнікам, расцэньваліся як носьбіты несапраўднай веры (праваслаўныя той жа манетай плацілі каталікам). У XVI стагоддзі ўзнік пратэстантызм, які атрымаў верх у значнай частцы Германіі, у Швейцарыі, Нідэрландах, Англіі і скандынаўскіх краінах, тады як каталіцызм, нягледзячы на вострыя рэлігійныя канфлікты, тым не менш, разгарнуўся ў Францыі і захаваў свае пануючыя пазіцыі ва ўсіх раманскіх краінах.