Култук (Слюдзянскі раён)
пасёлак у Слюдзянскім раёне Іркуцкай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
пасёлак у Слюдзянскім раёне Іркуцкай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́лтук — пасёлак гарадскога тыпу на поўдні Іркуцкай вобласці ў Слюдзянскім раёне, Расія. Размяшчэнне галоўнай управы Култуцкага мясцовага кіравання.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Самы заходні населены пункт на ўзбярэжжы Байкала. Размешчаны на паўднёва-заходнім ускрайку возера, на беразе заліва Култук, пры ўпадзенні рэчак Култучная і Мядлянка. Слова «култук» мае цюркскае паходжанне, якое пазначае «кут, тупік, заліў, губа», і, верагодна, як геаграфічны тэрмін, было прыўнесена рускімі землепраходцамі 17 стагоддзя пры засваенні Сібіры.
Култук — першае рускае паселішча на поўдні Байкала, заснаванае ў месцы качавога тунгускага роду кумкагіраў восенню 1647 года землепраходцамі Іванам Пахабавым, пры яго прасоўванні ад вусця Селенгі ў Тункінскую даліну, як астрог, хоць дакладнае яго месцазнаходжанне невядома і звесткі пра існаванне Култуцкага астрога супярэчлівыя і бедныя. На карце 1701 года Сямёна Рэмезава паселішча пазначана як Култушнае зімоўе, праз якое праходзіў шлях уздоўж Байкала і ў Тунку[1]. У дакуменце 1744 года Култук згадваецца ўжо як вёска: «у вёсцы Култук пражывала тры жанчыны, тры мужчыны і дзевяць дзяцей».
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа, участковая бальніца (маецца фельчар і два педыятры), Дом культуры, два дзіцячыя садкі, два паштовых аддзялення, аддзяленне Ашчадбанка.
Большасць рускія. Насельніцтва памяншаецца. У 2015 годзе жыло 3683 чалавекі.
Самым вядомым ураджэнцам з’яўляецца Сяргей Звераў — мадэльер і спявак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.