апарат, прызначаны для раздачы астуджанай ці нагрэтай вады From Wikipedia, the free encyclopedia
Кулер (англ.: cooler — «ахаладжальнік»; фр.: couler «ліць», «даіць») — апарат, прызначаны для раздачы астуджанай ці нагрэтай вады ў грамадскіх месцах ці ў хатніх умовах. Таксама існуе назва «дыспенсер», яно больш карэктна ва ўжыванні, бо кулер толькі астуджае.
Кулер можа мець дадатковыя функцыі: газаванне, фільтраванне, абеззаражанне і інш. Дадаткова кулеры могуць мець шафку, азанатар ці халадзільнік. Некаторыя мадэлі камплектуюцца зменным балонам з вуглякіслым газам і могуць газаваць халодную ваду, якая разліваецца. Для абеззаражання вады ці камеры шафкі часам выкарыстоўваецца азанатар.
Самыя простыя мадэлі ўяўляюць сабой трымальнік для бутлі з падстаўкай для шклянкі, у дадзеным варыянце кулера няма астуджэння вады. Даражэйшыя мадэлі могуць мець падагрэў і астуджэнне (кампрэсарнае і электроннае з дапамогай элементаў Пельцье). Выпускаюцца таксама дазатары з сістэмай фільтрацыі (пурыфаеры), якія падлучаюцца да сістэмы пітнога водазабеспячэння будынка.
Часцей за ўсё вада раздаецца са стандартных 12- ці 19-літровых бутляў (пры наяўнасці перахадніка — і 5-літровых).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.