![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Lake_Kuhurlui6.jpg/640px-Lake_Kuhurlui6.jpg&w=640&q=50)
Кугурлуй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кугурлуй — поймавае возера ў нізоўі Дуная, ў Адэскай вобласці Украіны. Мае рэжым вадасховішча.
Кугурлуй | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 4,1 км |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча 82 км², сярэдняя глыбіня 0,6-0,8 м, найбольшая — 2 м.
У паўночнай частцы пратокай злучаецца з возерам Ялпуг, на поўдні пратокамі злучана з Дунаем. Тут узведзена дамба з шлюзаваным каналам, водаабмен з Дунаем адбываецца таксама па пратоках з шлюзамі для пропуску рыбы.
Катлавіна няправільнай акруглай формы. Берагі нізінныя, звілістыя, забалочаныя. Тэмпература вады ўлетку 28…30 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады 0,8-1,5 г/л. Дно заглеенае.
Берагі параслі трыснягом і рагозам, у возеры таксама развіваецца гідрафільная расліннасць. Багатая іхтыяфаўна, у прыбярэжных зарасніках — месцы гнездавання птушак.
Значэнне для рыбалоўства маюць сазан, судак, лешч, шчупак і інш., а таксама ракі. Вада выкарыстоўваецца для арашэння.