Ліга чэмпіёнаў УЕФА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.
Ліга чэмпіёнаў УЕФА
| |
Заснаваны: | 1955 |
---|---|
Рэарганізаваны: | 1992 |
Краіна: | Еўропа (УЕФА) |
Кол-ць каманд: | 32 (групавы этап) 79 (усяго) |
Дзеючы чэмпіён: | Манчэстэр Сіці (1-ы тытул) |
Найбольш тытулаваны: | Рэал Мадрыд (14 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2023/2024 | |
Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.
Пераможцамі турніру станавіліся 23 клубы, 13 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 14 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», які 10 чэрвеня 2023 года ў фінале ў Стамбуле перамог італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 1:0.