![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n1.jpg/640px-Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n1.jpg&w=640&q=50)
Кубак Уорэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Уорэна — сярэбраны скіфас часоў Юліяў-Клаўдзіяў, набыты ў 1911 годзе Эдвардам Перы Уорэнам за 2000 фунтаў стэрлінгаў. Унікальнасць яму надаюць дзве сцэны гомасексуальнага характару. Фонам для іх служаць завесы з тканіны, а таксама музычныя інструменты, наогул нехарактэрныя для вырабаў рымскай вытворчасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n2.jpg/640px-Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n2.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n1.jpg/640px-Warren_Cup_BM_GR_1999.4-26.1_n1.jpg)
На адным боку кубка намаляваны секс сталага барадатага мужчыны з юнакоў, прычым юнак сядзіць у пазіцыі «наезніка», трымаючыся за вяроўку; хлопчык, магчыма раб, падглядвае з-за дзвярэй, за спіной пары стаіць кіфара. На зваротным боку намаляваны секс юнака з падлеткам. Барада персанажа і музычныя інструменты, іграць на якіх для рымскага грамадзяніна лічылася ганебным, паказвае, што тут намаляваны норавы грэчаскага ці, прынамсі, вельмі моцна элінізаванага рымскага асяроддзя.
Артэфакт паходзіць, меркавана, з палесцінскага скарбу часоў Іўдзейскіх войн. На кубку маюцца сляды працяглага ўжывання. У 1950-я гады спадчыннікі Уорэна за параўнальна сціплую суму прапанавалі яго розным музеям, у тым ліку Брытанскаму. У той час твор лічыўся парнаграфічным: яго адмаўляліся не толькі экспанаваць, але і сур'ёзна абмяркоўваць. У 1999 годзе Брытанскі музей набыў кубак Уорэна за рэкордную для сваёй калекцыі суму ў 1,8 млн фунтаў.