![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Set_of_fourteen_side_chairs_MET_DP110780.jpg/640px-Set_of_fourteen_side_chairs_MET_DP110780.jpg&w=640&q=50)
Крэсла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэсла — прадмет мэблі для сядзення чалавека. Звычайна мае спінку, акрамя таго можа мець мяккую абіўку і ручкі-падлакотнікі[1][2]. Мэбля для сядзення двух і болей людзей завецца лавай (лаўкай) або канапай. Каб камфортна выцягнуць ногі, часам ужываюць пуфы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Set_of_fourteen_side_chairs_MET_DP110780.jpg/640px-Set_of_fourteen_side_chairs_MET_DP110780.jpg)
Слова крэсла праславянскага паходжання. Так раней зваліся тры брускі, звязаныя трохвугольнікам, прымацаваныя да задняй часткі воза або саней для перавозкі грувасткай паклажы (напрыклад, дроў).