Крэпасць Белаградчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэпасць Белаградчык (балг.: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (балг.: kaleto), ад турэцк.: kale — «крэпасць» — старажытная крэпасць, размешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Балгарыі на паўночным захадзе ад горада Белаградчык (руск.) (бел.; галоўная культурная і гістарычная каштоўнасць Белаградчыка разам са скаламі[1]. З'яўляецца адной з тых крэпасцяў Балгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён, і помнікам культуры Балгарыі.
Хуткія факты Белаградчык /Калета, Краіна ...
Крэпасць | |
Белаградчык /Калета | |
---|---|
балг.: Белоградчик / Калето | |
43°37′24″ пн. ш. 22°40′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Белаградчык |
Стан | гістарычны музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Таўшчыня муроў крэпасці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдствам брам. Плошча крэпасці — 10210 м². Пазней крэпасць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музея.