Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Аве́йру (парт.: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985, Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой з’яўляецца. У 2009 годзе стаў самым дарагім на той час футбалістам у свеце за гісторыю — яго пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдскаму клубу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасці[6][7][8].
Хуткія факты Крыштыяну Раналду, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Раналду быў прызнаны найлепшым маладым іграком чэмпіянату Еўропы 2004. Крыштыяну з’яўляецца чэмпіёнам англійскай Прэм’ер-лігі сезонаў 2006/07, 2007/08 і 2008/09 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым іграком англійскай лігі. У сезоне 2006/07 дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сезоне выйграў у фінале ў лонданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў клубным еўрапейскім футболе паводле версіі УЕФА і найлепшым іграком Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Еўропы і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА» як найлепшы футбаліст свету.