кароль Даніі і Нарвегіі (1670—1699) From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціян V (дацк.: Christian 5; 15 красавіка 1646, Фленсбург — 25 жніўня 1699, Капенгаген) — кароль Даніі і Нарвегіі з 9 лютага 1670 года. З дынастыі Ольдэнбургаў.
Крысціян V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Christian V | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык III | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык IV | ||||||
Нараджэнне |
15 (25) красавіка 1646[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 жніўня (4 верасня) 1699[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Фрэдэрык III | ||||||
Маці | Sophie Amalie of Brunswick-Lüneburg[d] | ||||||
Жонка | Charlotte Amalie of Hesse-Kassel[d][3] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык IV, Prince Christian of Denmark[d][4], Princess Sophia Hedwig of Denmark[d][4], Prince Charles of Denmark[d], Prince William of Denmark[d][4], Christiane Gyldenloeve[d], Christian Gyldenløve[d], Ulrik Christian Gyldenløve, Count of Samsø[d], Sophie Christiane Gyldenløve[d], Prince Christian William of Denmark[d][4], Christina Charlotte Oldenburg[d][4] і daughter Oldenburg[d][4] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Фрыдэрыка III і Сафіі Амаліі Браўншвайг-Люнебургскай. 14 мая 1667 у горадзе Нюкебінг ажаніўся з Шарлотай Амаліяй Гесэн-Касельскай. Каранаваны 9 лютага 1670 года.
Атрымаў адносна мізэрную адукацыю. У 15-гадовым узросце быў адпраўлены за мяжу і падчас знаходжання пры двары Людовіка XIV меў магчымасць назіраць самадзяржаўе ва ўсім яго бляску. Пакуль ён быў спадчыннікам прастола, яго не дапушчалі да ўдзелу ў справах кіравання, і толькі незадоўга да смерці бацькі ён стаў прысутнічаць на паседжаннях дзяржаўнага савета.
Узыйшоўшы на прастол у 1670 годзе, ён быў «перакананым самадзержцам», але па слабасці характару лёгка паддаваўся розным уплывам і, не адрозніваючыся вялікім розумам, дапушчаў буйныя памылкі. Прастата і ветлівасць абыходжання, відавочная цяга да «простых людзей» зрабілі Крысціяна народным улюбёнцам. Спрыяла гэтаму і тое, што ён з дзяцінства прывучаны быў размаўляць па-дацку і пісаў большай часткай на той жа мове.
Крысціян умацаваў рэжым абсалютызму ў Даніі, у процівагу арыстакратыі шырэй выкарыстоўваючы практыку свайго бацькі па прыцягненні на дзяржаўную службу гольштэйнскай знаці і прадстаўнікоў дацкага народа. Для гэтага ён заснаваў новыя дваранскія тытулы — графа і барона. Адным з самых знакамітых людзей, якія ўзвысіліся дзякуючы такой сістэме, быў Педэр Шумахер , які атрымаў тытул графа Грыфенфельда ў 1670 годзе, у 1674 годзе стаў канцлерам[5].
У перыяд яго кіравання быў складзены дацкі законнік, у падрыхтоўцы гэтага дакумента браў удзел Эрык Крабэ.
Грыфенфельд апынуўся ў апале ў караля падчас Сконскай вайны (1676—1679) супраць Швецыі, якую Крысціян пачаў з мэтай вярнуць паўвостраў Сконэ, страчаны Даніяй пасля дацка-шведскай вайны 1657—1658. У 1676 годзе ён зрынуў Грыфенфельда і асудзіў яго на пажыццёвае зняволенне ў крэпасці.
Грыфенфельд ясна разумеў ненадзейнае становішча Даніі для нападу на Швецыю ў той час, калі яе саюзнікам была Францыя. Як ён і прадказваў, мацнейшая дзяржава Францыя дыктавала ўмовы міру Даніі з яе саюзнікам Галандыяй. Нягледзячы на перамогі датчан у бітвах супраць шведскага флоту каля вострава Эланд (1676) і ў заліве Кёгэ-Бугт (1677) (дацк.: Koge Bugt), дацкія надзеі змяніць межы на скандынаўскім паўвостраве на сваю карысць не апраўдаліся. Шведы выгналі датчан са Скандынаўскага паўвострава, у 1679 годзе Людовік XIV пад пагрозай уварвання вымусіў Данію заключыць мір. Вынікі вайны апынуліся палітычна і эканамічна несуцяшальным. Галоўная мэта вайны не была дасягнута, шкода ж для эканомікі Даніі была вельмі значнай.
У 1683 годзе быў прыняты дацкі кодэкс (дацк.: Danske Lov), які быў першым агульнадацкім зборам законаў. Падобны кодэкс быў прыняты ў 1687 годзе ў Нарвегіі (дацк.: Norske Lov). У 1688 годзе была ўведзена пазямельная кніга для ацэнкі каштоўнасці земляў і стварэння больш справядлівай сістэмы падаткаабкладання. Падчас яго валадарання ў краіне развівалася навука дзякуючы працам астранома Оле Ромера, хоць сам кароль навукай не цікавіўся.
Жонка нарадзіла Крысціяну 8 дзяцей. Яшчэ 6 дзяцей у яго было ад палюбоўніцы Амеліі Мот (дацк.: Amelia Moth, 1654—1719), якую ён у 16-гадовым узросце прадставіў каралеўскаму двару. Яна была дачкой яго настаўніка і атрымала тытул графіні Самсё ў 1677 годзе.
Крысціян памёр ад няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў саборы горада Роскіле.
Ад жонкі Шарлоты Амаліі Гесэн-Касельскай:
Ад палюбоўніцы Сафіі Амеліі Мот:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.