From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысці́на Кальдэро́н (Cristina Calderón, 24 мая 1928 — 16 лютага 2022) — спявачка і этнограф, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў, яна ж — апошні носьбіт яганскай мовы.
Крысціна Кальдэрон | |
---|---|
Cristina Calderón | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Cristina Calderón Harban |
Род дзейнасці | спявачка, этнограф, рамеснік, пісьменніца, дзеяч культуры, лексікограф |
Дата нараджэння | 24 мая 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 2022[1] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Чылі |
Веравызнанне | хрысціянства |
Дзеці | Lidia González[d] |
Узнагароды і прэміі |
Чалавек — жывы скарб[d] (2009) |
Рознае | апошні прадстаўнік народа яганы, таксама апошні носьбіт яганскай мовы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1946 годзе на яганскай мове размаўляла не менш за 60 чалавек[3]. Але да пачатку ХХІ стагоддзя ў Чылі, а магчыма і ва ўсім свеце засталося толькі два носьбіты яганскай мовы — Крысціна Кальдэрон і яе свякруха Эмелінла Акунья (1921—2005), якія не размаўлялі адна з адной. Пасля смерці Акуньі 12 кастрычніка 2005 года, «Абуэла» Кальдэрон лічылася адзіным носьбітам гэтай мовы. Разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, Крысціна Кальдэрон выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashi shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабрала яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племені.
Кальдэрон жыла ў паселішчы Укіка, на ўскраіне Пуэрта-Уільямса, і зарабляла на жыццё продажам турыстам сувеніраў ручнога вырабу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.