From Wikipedia, the free encyclopedia
Крызіс у Панкіскай цясніне — палітычны крызіс у пачатку 2000-х, які разгарэўся вакол Панкіскай цясніны, дзе нарошчвалі сваю прысутнасць «Аль-Каіда» і розныя экстрэмісцкія групоўкі Каўказа.
Крызіс у Панкіскай цясніне | |||
---|---|---|---|
Дата | 2000—2003 | ||
Месца | Панкіская цясніна | ||
Вынік | Грузія аднавіла кантроль над рэгіёнам | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Панкіская цясніна размешчана ў Ахмецкім муніцыпалітэце Грузіі ў вярхоўях ракі Алазані. Цясніна праходзіць на адлегласці 60 км паралельна грузіна-расійскай мяжы, і аддзелена ад яе горным хрыбтом. Працягласць яе складае 60 кіламетраў, шырыня — каля пяці кіламетраў. У цясніне размешчаны населеныя пункты чачэнцаў-кісцінцаў[4].
У 1990-х і пачатку 2000-х уплыў ісламісцкіх груповак на Каўказе дасягнуў свайго піку. У гэты час вядомы іарданскі тэрарыст Абу Мусаб аз-Заркаві[2] вырашыў перабрацца ў Панкіскую цясніну, адкуль ён мог бы таксама трапіць у Чачню, дзе мелася моцная прысутнасць «Аль-Каіды». Пасля гэтага ўрады Расіі і ЗША ціснулі на Грузію, каб тая зачысціла рэгіён ад тэрарыстаў, але ніякіх актыўных дзеянняў грузінскае кіраўніцтва не здзяйсняла. Да кастрычніка 2002 года ў Грузіі ўжо налічвалася некалькі дзясяткаў арабскіх баевікоў[5].
Тым часам баевікі з «Аль-Каіды» сагналі машыну чачэнскіх баевікоў, забіўшы кіроўцу, захапіўшы невядомую колькасць камбатантаў. Толькі пасля гэтага Грузія прыступіла да больш рашучых дзеянняў. Ужо 3 верасня 2003 года прэзідэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што сілы бяспекі Грузіі ўсталявалі поўны кантроль над Панкіскай цяснінай. У канцы кастрычніка Грузія накіравала ў рэгіён 1000 паліцыянтаў і вайскоўцаў, стварыўшы кантрольна-прапускныя пункты і паабяцаўшы навесці парадак. Пазней Грузія заявіла, што плануе нарошчваць колькасць памежных войскаў каля Чачні і Інгушэціі. Расія абвінаваціла Грузію ў супрацоўніцтве з чачэнскімі баевікамі і садзейнічанні ім пры перасячэнні грузіна-расійскай мяжы[3].
Фактычна аперацыя ў цясніне была завершана яшчэ ў 2003 годзе, аднак Грузія пачала вывад унутраных войскаў з рэгіёну ў студзені 2005 года[6][7].
У 2003 годзе дзесяткі жыхароў Паўночнай Афрыкі (у асноўным алжырцы), якія падазраваліся ў стварэнні хімічнай зброі, былі злоўлены сумеснымі намаганнямі праваахоўных органаў Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі. Паліцыям гэтых краін удалося высветліць, што ў стварэнні, а таксама ў транспарціроўцы, хімічнай зброі замяшаны Абу Мусаб аз-Заркаві і чачэнскія баевікі. Меркавалася, што з Панкіскай цясніны, наводненай радыкаламі, баявыя атрутныя рэчывы паступалі ў Ірак, аднак доказаў гэтаму не было знойдзена. Пасля правядзення аперацыі ў Панкіскай цясніне было выяўлена некалькі лабараторый «Аль-Каіды», дзе вырабляўся рыцын, адзін з відаў хімічнай зброі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.