Краснаярскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснаярскае вадасховішча — штучны вадаём, створаны на Енісеі пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. З’яўляецца адным з найбуйнейшых па аб’ёме штучных вадаёмаў у свеце, у Расіі займае па гэтым паказчыку другое месца (пасля Брацкага вадасховішча).
Хуткія факты Краснаярскае вадасховішча, Размяшчэнне ...
Краснаярскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°55′ пн. ш. 91°40′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Усходняя Сібір |
Вышыня над узроўнем мора | 243 м |
Даўжыня | 388 км |
Плошча | 2000 км² |
Аб'ём | 73,3 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,56 тыс. км |
Найбольшая глыбіня | 105 м |
Сярэдняя глыбіня | 37 м |
Упадаюць | Енісей, Туба, Сісім, Сыда, Біруса |
Выцякаюць | Енісей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне горада Абакан, пры ўпадзенні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС. Адлегласць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой — каля 250 кіламетраў, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 кіламетраў. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 кіламетраў. Вышыня зрэзу вады — 243 метры над узроўнем мора.