Краснасельская (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Краснасельская» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сакольнікі» і «Камсамольская». Знаходзіцца на тэрыторыі Краснасельскага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы.
«Краснасельская» | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 15 мая 1935 года |
Праектная назва | Гаўрыкава вуліца |
Раён | Краснасельскі |
Акруга | ЦАА |
Тып | Калонная двухпролётная мелкага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 8 |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары |
Б. С. Віленскі, В. А. Яршоў, Ю. А. Сталяроў пры ўдзеле Л. А. Шагурынай (аб'ёмна-прасторавае рашэнне)[1] |
Архітэктары вестыбюляў | Б. С. Віленскі, В. А. Яршоў[1] |
Мастакі | Я. Д. Ромас[1] |
Інжынеры-канструктары | В. І. Дзмітрыеў |
Узведзена | Дыстанцыя № 3 (№ 4, назва змянялася) Масметрабуда (кіраўнік П. Н. Гураў) |
Выхад да вуліц | Краснапрудная, Русакоўская, Ніжняя і Верхняя Краснасельская |
Наземны транспарт | А: 40, 122; Тб: 14, 41; Тм: 7, 13, 37, 45, 50, Б[2] |
Час адкрыцця | 5:35 |
Час закрыцця | 1:00 |
Код станцыі | 005 |
Суседнія станцыі | Сакольнікі і Камсамольская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі |
Станцыя будавалася адкрытым метадам у сувязі са складанымі горна-геалагічнымі ўмовамі.
Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Названа па былой мясцовасці Краснае Сяло. Яно ўпершыню згадваецца з тэстаменту 1423 года як «сельцо оу города оу Москвы над Великим прудом». Пры Васілі Цёмным яно было ўладкавана і па маляўнічасці атрымала назву Краснае (прыгожае).
Праектная назва станцыі — «Гаўрыкава вуліца»[3] (паводле іншых дадзеных — «Гаўрыкава плошча»[1]).
Першапачаткова планавалася ўладкаваць два выхады са станцыі на Краснапруднай вуліцы — на рагу з Верхняй Краснасельскай вуліцай і з боку Гаўрыкавай вуліцы, на скрыжаванні з якой планавалі ўладкаваць плошчу з праектнай назвай «Гаўрыкава». Згодна Генеральнаму плану рэканструкцыі Масквы па Гаўрыкавай вуліцы павінна была прайсці новая магістраль — Новае Бульварнае кольца, аднак потым планы скарэктавалі і магістраль вырашылі пусціць па лініі Ніжняй і Верхняй Краснасельскіх вуліц. З прычыны гэтага рашэнны ад узвядзення другога павільёна на Гаўрыкавай вуліцы адмовіліся, а сама станцыя атрымала назву «Краснасельская»[1].
Ёсць наземны вестыбюль з выхадам на Краснапрудную і Верхнюю Краснасельскую вуліцы. Меркавалася, што вестыбюль будзе першым паверхам жылога дома (так і не пабудаванага).
Праектам было агадана другі выхад — на Гаўрыкаву вуліцу, аднак з прычыны нізкай пасажыраплыні ён гэтак і не быў адкрыты (усходы бачны на станцыі).
«Краснасельская» — адна з нешматлікіх станцый, на наземным вестыбюлі якой захаваўся надпіс «МЕТРО»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.