адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Красналу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Красналукі.
Красналуцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Красналукі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 844 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[2]. 7 ліпеня 1961 года ў склад Валосавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына), у склад Кашчынскага сельсавета — 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета са Слабодскага сельсавета Лепельскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. 16 жніўня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Латыгаліцкі сельсавет у складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Красналуцкага сельсавета 17 населеных пунктаў[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза)[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1322 чалавекі[8], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 844 чалавекі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.