Кошыцы
горад у Славакіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Кошыцы
Košice
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.