Тэхнічны ўніверсітэт у Кошыцах — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Кошыцах.
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны ў 1952 годзе, але яго карані трэба шукаць значна глыбей у мінулым. Яшчэ ў 1657 годзе ў Кошыцах быў заснаваны Universitas Cassoviensis, але тэхнічная адукацыя ў Венгерскім каралеўстве была паднята да вышэйшага ўзроўню толькі ў 1762 годзе. Вытокі вышэйшай тэхнічнай адукацыі ў Кошыцах узыходзяць да 1937 года, калі ў горадзе быў створаны дзяржаўны тэхнічны каледж імя М. Р. Штэфаніка. Выкладанне павінна было пачацца ў 1938/1939 навучальным годзе, але перадваенныя падзеі прывялі да таго, што каледж быў перанесены спачатку ў Прэшаў, а затым у Браціславу, дзе ён застаўся і пазней лёг у аснову Славацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Браціславе.
Сапраўднае нараджэнне Кошыцкага тэхнічнага каледжа адбылося 8 ліпеня 1952 года, калі ўрад Чэхаславакіі выдаў дырэктыву аб стварэнні трох факультэтаў, а менавіта факультэтаў цяжкага машынабудавання, горнай справы і металургіі. У 1969 годзе да іх далучыўся факультэт электратэхнікі, а ў 1978 годзе — факультэт грамадзянскага будаўніцтва. Важная падзея — перайменаванне каледжа ў тэхнічны ўніверсітэт — адбылася 13 лютага 1991 года. У 1992 годзе ў Прэшаве быў створаны факультэт прафесійных даследаванняў, які ў 1996 годзе быў ператвораны ў сучасны факультэт вытворчых тэхналогій. У 1992 годзе таксама быў створаны эканамічны факультэт, што азначала, што щніверсітэт перарос свае першапачатковыя рамкі выключна тэхнічных дысцыплін, і ён працягнуў гэтую тэндэнцыю ў 1998 годзе з заснаваннем факультэта мастацтваў.
Структура
- Факультэт горнай справы, экалогіі, кіравання тэхналагічнымі працэсамі і геатэхналогій
- Факультэт матэрыялазнаўства, металургіі і перапрацоўкі адходаў
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Эканамічны факультэт
- Факультэт вытворчых тэхналогій
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт аэранаўтыкі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.