«Кон-Цікі» (нарв.: Kon-Tiki) — плыт з бальсавага бярвення, на якім Тур Хеердал і пяць яго спадарожнікаў здзейснілі падарожжа ў 1947 годзе па маршруце міграцыі меркаваных продкаў палінезійцаў з Паўднёвай Амерыкі (паводле тэорыі Хеердала).

Thumb
Плыт у Музеі «Кон-Цікі» ў Осла, Нарвегія

Плыт складаўся з 9 бальсавых бервяноў даўжынёй ад 10 да 14 метраў, складзеных так, што ў плыта быў востры нос. «Кон-Цікі» быў абсталяваны прамавугольным ветразем, кармавым вяслом і двума паралельнымі шэрагамі швертаў (дошак, якія тырчаць з дна плыта ўніз і выконваюць ролю і кіля, і руля), што цалкам адпавядала канструкцыі плытоў, на якіх інкі здзяйснялі задакументаваныя акіянскія падарожжы на адлегласць да 50 марскіх міль.

«Кон-Цікі» носіць імя легендарнага героя многіх палінезійскіх паданняў. Паводле гэтых паданняў, Кон-Цікі прыплыў з усходу з групай аднапляменцаў, якія заснавалі паселішча на астравах Палінезіі і далі пачатак мясцовай культуры.

Экіпаж

  • Тур Хеердал (1914—2002) — кіраўнік экспедыцыі.
  • Эрык Хесельберг (1914—1972) — штурман і мастак. Ён намаляваў малюнак Кон-Цікі на ветразі.
  • Бенгт Даніельсан (1921—1997) — выконваў абавязкі кока. Ён цікавіўся тэорыяй міграцыі. Таксама дапамагаў як перакладчык, бо адзіны з экіпажа гаварыў па-іспанску.
  • Кнут Хаўгланд (1917—2009) — спецыяліст па радыё.
  • Турстэйн Робю (1918—1964) — другі радыст.
  • Герман Ватцынгер (1916—1986) — інжынер тэхнічных вымярэнняў. Падчас экспедыцыі вёў метэаралагічныя і гідралагічныя назіранні.

Літаратура

  • Хеердал Т. Падарожжа на «Кон-Цікі»; На плыце ад Перу да Палінезіі / пер. з нарв. — Мн., 1958.
  • «Кон-Цікі» // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999, С.412.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.