![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/ESC_1956_logo.svg/langbe-640px-ESC_1956_logo.svg.png&w=640&q=50)
Конкурс песні Еўрабачанне 1956
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1956 — першы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 24 мая 1956 года ў Лугана (Швейцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусцілі гэты конкурс, бо тэлекампаніі гэтых краін правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання абвясціў толькі песню-пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 1956 | |
---|---|
![]() | |
Дата | |
Фінал | 24 мая 1956 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Тэтр Куурсаль, |
Вядучы(я) | Лаэнгрын Філіпела |
Тэлеканал гаспадароў | ![]() |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 7 (па 2 песні ад кожнай) |
Дэбют | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 2 журы, якія ацэньвалі кожную песню адзнакамі ад 1 да 10 |
Пераможная песня | ![]() |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄Няма ![]() |
Закрыць
Адзіны раз у гісторыі конкурса кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзве песні. Пры гэтым у ходзе выбару пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швейцарскаму журы было дазволена галасаваць ад імя дэлегацыі Люксембурга.