Кляштар Святой Брыгіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кляштар Святой Брыгіты, Кляштар Святой Біргіты (эст.: Pirita klooster, Пірыта) — былы кляштар у Таліне, Эстонія. Належаў Ордэну Святой Біргіты.
Славутасць | |
Кляштар Святой Брыгіты | |
---|---|
Pirita klooster | |
| |
59°28′00″ пн. ш. 24°50′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Эстонія |
Горад | Талін |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Апостальская адміністратура Эстоніі |
Ордэнская прыналежнасць | Ордэн Святой Брыгіты |
Тып | агульны |
Тып будынка | кляштар |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Будаўніцтва | 1407 |
Дата скасавання | 1575 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэшткі |
Сайт | piritaklooster.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кляштар быў найбуйнейшым кляштарным збудаваннем у Лівоніі.
Будаўніцтва жаночага кляштара Ордэна Святой Біргіты распачалі заможныя талінскія купцы ў 1407 г. Будынак ўяўляў сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў познегатычным стылі. На сёння ад усяго комплексу, разбуранага у 1575 годзе ў ходзе Лівонскай вайны рускімі войскамі, захаваўся толькі заходні франтон кляштарнай царквы, вышынёй 35 м, і яе бакавыя сцены. У XVII стагоддзі побач з руінамі кляштара былі зроблены могілкі, на якіх хавалі мясцовых сялян.
Своеасаблівасць гэтага жаночага кляштара — у ім дазвалялася жыць і весці набажэнствы святарам мужчынскага полу.
У цяперашні час старажытныя руіны манастыра ператварыліся ва ўнікальную славутасць і месца для адпачынку. Тут ладзяцца канцэрты пад адкрытым небам. На тэрыторыі манастырскіх руінаў праводзяцца экскурсіі.
У 1965 годзе на тэрыторыі кляштара праходзілі здымкі мастацкага фільма «Горад майстроў» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Бычкоў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.