Ключ 68
Іерагліфічны ключ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ключ 68 斗 (піньінь dǒu) са значэннем «карэц» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 34 ключоў, якія складаюцца з чатырох рыс. У слоўніку Кансі налічваецца 32 іерогліфа з 49,030 з гэтым ключом.
Старажытны знак адлюстроўваў карэц для вымярэння 10 літраў вадкасці. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «мера», «кубак», «чарпак».