Ключ 62
Іерагліфічны ключ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ключ 62 戈 (піньінь gē) са значэннем «дзіда» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 34 ключоў, якія складаюцца з чатырох рыс. У слоўніку Кансі налічваецца 116 іерогліфаў з 49,030 з гэтым ключом. Не варта блытаць з ключом 56 ⼷ «страляць».
Старажытны знак адлюстроўваў зброю, сякеру на доўгай дзяржальні. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «дзіда», «вайна», «ваенныя дзеянні».