From Wikipedia, the free encyclopedia
Клод Леві-Строс (фр.: Claude Lévi-Strauss; 28 лістапада 1908, Брусель — 30 кастрычніка 2009, Парыж) — французскі антраполаг, этнолаг; адзін з галоўных прадстаўнікоў французскага структуралізму.
Клод Леві-Строс | |
---|---|
фр.: Claude Lévi-Strauss | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 2009[4][2][…] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Raymond Lévi-Strauss[d][6] |
Маці | Emma Lévi-Strauss[d][6] |
Жонка | Dina Dreyfus[d], Rose Marie Ullmo[d] і Monique Roman[d] |
Род дзейнасці | філосаф, палітык, антраполаг, фатограф, педагог, пісьменнік, прафесар, сацыёлаг, псіхолаг, міфограф, этнолаг, даследчык |
Навуковая сфера | культурная антрапалогія і структуралізм[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Georges Mink[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Міжнародная прэмія Ноніно[d] (1986) |
Узнагароды |
залаты медаль CNRS[d] (1967) прэмія Эразма[d] (1973) Aby Warburg Prize[d] (1996) Meister Eckhart Prize[d] (2003) |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Сарбоне. Выкладаў у Бразіліі, быў дарадцам па культуры пасольства Францыі ў ЗША, дырэктарам Музея чалавека ў Парыжы, дырэктарам Школы вышэйшых даследаванняў. Член Французскай Акадэміі, многіх іншых акадэмій, ганаровы прафесар многіх універсітэтаў Еўропы, Амерыкі і Азіі.
Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня Л. Леві-Бруля), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з'яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.
Сярод яго найбольш важных твораў — «Структурная антрапалогія» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.