From Wikipedia, the free encyclopedia
Клас — разнавіднасць абстрактнага тыпу даных у аб'ектна-арыентаваным праграмаванні (ААП). Характарызуецца спосабам сваёй пабудовы. Іншыя абстрактныя тыпы даных - метаклассы, інтэрфейсы, структуры, пералічэнні, — характарызуюцца нейкімі сваімі, іншымі асаблівасцямі. Разам з паняццем «аб'екта» клас з'яўляецца ключавым паняццем у ААП (хоць існуюць і бяскласавыя аб'ектна-арыентаваныя мовы, напрыклад, JavaScript; падрабязней глядзіце Прататыпнае праграмаванне). Сутнасць адрознення класаў ад іншых абстрактных тыпаў даных складаецца ў тым, што пры заданні тыпу даных клас вызначае адначасова і інтэрфейс, і рэалізацыю для ўсіх сваіх асобнікаў, а выклік метаду-канструктара абавязковы. Дакладны сэнс гэтай фразы будзе раскрыты ніжэй.
На практыцы аб’ектна-арыентаванае праграмаванне зводзіцца да стварэння некаторай колькасці класаў, уключаючы інтэрфейс і рэалізацыю, і наступнага іх выкарыстання. Графічнае ўяўленне некаторай колькасці класаў і сувязяў паміж імі называецца дыяграмай класаў. Аб'ектна-арыентаваны падыход за час свайго развіцця назапасіў мноства рэкамендацый (патэрнаў) па стварэнні класаў і іерархій класаў.
Ідэя класаў прыйшла з работ па базах ведаў, якія маюць дачыненне да даследаванняў па штучнаму інтэлекту. Класіфікацыі выкарыстоўваюцца чалавекам ў заалогіі, батаніцы, хіміі, дэталях машын, нясуць у сабе асноўную ідэю, што любую рэч заўсёды можна прадставіць прыватным выпадкам некаторага больш агульнага паняцця. Канкрэтны яблык - гэта ў цэлым некаторы яблык, наогул яблык, а любы наогул яблык - фрукт. Менавіта таму прыклады класаў у навучальных дапаможніках па аб'ектна-арыентаваным праграмаванні так часта згадваюць яблыкі і грушы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.