From Wikipedia, the free encyclopedia
Класіфікацыя караблёў — размеркаванне ваенных караблёў ваенна-марскіх сіл на класы, падкласы і тыпы, у залежнасці ад іх тактычнага прызначэння, водазмяшчэння, узбраення, браніравання, хуткасці ходу і іншых якасцяў. У ваенна-марскіх сілах розных краін могуць быць прынятымі розныя класіфікацыі караблёў.
Клас караблёў — група ваенных караблёў, аднародных паводле прызначэння і асноўнага ўзбраення. Прыклады класаў караблёў: ракетныя падводныя лодкі, тарпедныя падводныя лодкі, процілодачныя караблі, міннатральныя караблі, дэсантныя караблі.
Падклас караблёў — ваенныя караблі таго самага класу, якія адрозніваюцца між сабой водазмяшчэннем і ўзбраеннем. Прыклад падзелу на падкласы: клас міннатральных караблёў у савецкіх ВМС падзяляўся на мінныя загароднікі, марскія тральшчыкі, базавыя тральшчыкі і інш.
Тып караблёў — ваенныя караблі, якія адрозніваюцца вонкавым выглядам, канструкцыйнымі дэталямі і тэхнічнай аснашчанасцю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.