![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Ke_Huy_Quan_%252843865682592%2529.jpg/640px-Ke_Huy_Quan_%252843865682592%2529.jpg&w=640&q=50)
Ке Хюі Куан
амерыканска-в’етнамскі акцёр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке Хюі Куан (в’етн.: Quan Kế Huy; нар. 20 жніўня 1971(1971-08-20), Сайгон), таксама вядомы як Джонатан Ке Кван (англ.: Jonathan Ke Quan) — амерыканскі акцёр .
Хуткія факты Ке Хюі Куан, Дата нараджэння ...
Ке Хюі Куан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1971(1971-08-20) (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тхэквандыст, кінаакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0702841 |
![]() |
Закрыць
Набыў вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах 1980-х гадоў: «Ёлупні» і «Індыяна Джонс і храм лёсу»[1][2].
На пачатку 2000–х гадоў Куан узяў амаль 20-гадовы акцёрскі перапынак, падчас якога працаваў пастаноўшчыкам трукаў і памочнікам рэжысёра[3][4].
Другая хваля папулярнасці прыйшла да яго пасля выхаду фільма «Усё ўсюды і адразу» (2022), за ролю ў якім ён атрымаў «Оскар» і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана». Куан — першы акцёр в’етнамскага паходжання, які атрымаў прэмію «Оскар»[5].
Часопіс Time назваў яго адным са 100 самых уплывовых людзей свету ў 2023 годзе[6].