From Wikipedia, the free encyclopedia
Кенэвікскі чалавек (англ.: Kennewick Man) — шкілет дагістарычнага чалавека, які выпадкова выяўлены двума падлеткамі, што назіралі за спаборніцтвамі гідрапланаў на беразе ракі Калумбія блізу горада Кенэвіку амерыканскім штаце Вашынгтон 28 ліпеня 1996 года[1].
Агляд астанкаў археолагамі пераканаў іх у тым, што яны належаць чалавеку ростам 176 см, якому было каля 55 гадоў. У сілу адрозненняў ад сучасных амерыканоідаў спачатку меркавалася, што ён жыў не пазней XIX стагоддзя, калі ў акрузе сталі сяліцца выхадцы са Старога Свету.
Радыёвугляродны аналіз астанкаў усталяваў, што кенэвікскі чалавек памёр прыблізна 9300 гадоў таму назад. Па знешніх характарыстыках ён больш за ўсё нагадваў айнаў і, магчыма, насіў бараду.
Адкрыццё кенэвікскага чалавека паказвае на наяўнасць іншай расы, чым амерыканоіды, у Амерыцы ўжо ў глыбокай старажытнасці і на тое, што выхадцы з Азіі, якія праніклі на кантынент па Берынгаву праліву, зусім не былі такімі этнічна аднастайнымі, як гэта меркавалася раней.
Шуміха, паднятая сродкамі масавай інфармацыі вакол выяўлення кенэвікскага чалавека, прыцягнула ўвагу прадстаўнікоў пяці індзейскіх плямёнаў, якія патрабавалі канфіскацыі астанкаў з музея Бёрка ў Сіэтле і іх пахавання па звычаю продкаў на падставе Закона аб абароне і рэпатрыяцыі магіл карэнных амерыканцаў .
Судовыя баталіі паміж індзейцамі і антраполагамі завяршыліся перамогай апошніх, так як навукоўцам атрымалася паставіць пад сумнеў сваяцтва сучасных індзейцаў з кенэвікскім чалавекам[2]. Аднак, у чэрвені 2015 вынікі секвенавання геному кенневикского чалавека паказалі яго сваяцтва па меншай меры з адным з пяці індзейскіх плямёнаў, якія прэтэндавалі на яго. У кенэвікскага чалавека выяўлена Y-храмасомная група Q1a3a (M3) і мітахандрыяльная гаплогрупа X2a[3]. «...цяпер карэнныя амерыканцы зноў гатовыя заявіць свае правы на перапахаванне парэшткаў», — заявіў Джым Бойд (Jim Boyd), старшыня Дзелавога савета Саюзных плямёнаў рэзервацыі Колвіл у Вашынгтоне[4].У канчатковым выніку 17 лютага 2017 года косці і асабістыя рэчы чалавека з Кэнэвіка былі перададзеныя прадстаўнікам плямёнаў юмаціла , якама , не-персэ , ванапам і канфедэрацыі плямёнаў рэзервацыі Колвіл. Астанкі былі пахаваныя па індзейскім абрадзе на беразе ракі Калумбія, як і 8500 гадоў назад. Але рака доўгая, і дзе менавіта цяпер спачываюць старажытныя косткі - невядома: дакладнае месца па зразумелых прычынах не раскрываецца[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.