From Wikipedia, the free encyclopedia
Кевін Ро́берт Мак-Нелі (англ.: Kevin Robert McNally; нар. 27 красавіка 1956, Брысталь) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы па ролі Джашамі Гібса ў серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора».
Кевін Мак-Нелі | |
---|---|
англ.: Kevin McNally | |
Род дзейнасці | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, сцэнарыст, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1956[1][2] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Phyllis Logan[d] |
Альма-матар | |
Сайт | kevinmcnally.moonfruit.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кевін Мак-Нелі нарадзіўся 27 красавіка 1956 года ў горадзе Брыстоль, Англія. Дзяцінства правёў у Бірмінгеме, дзе скончыў школу. У 16 гадоў ён уладкаваўся на сваю першую працу — у Рэпертуарны тэатр Бірмінгема. Праз год ён атрымаў стыпендыю для навучаньня ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва.
У 1976 годзе дэбютаваў у кіно. На 2020 год Кевін зняўся больш чым у 150 фільмах і серыялах.
У 2012 годзе Мак-Нелі агучыў персанажа гульні «Assassin’s Creed III» Роберта Фолкнера, які моцна падобны на Джошы Гібса з серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора». Нягледзячы на шырокую фільмаграфію, якая ўключае разнапланавыя ролі другога плана ў розных жанрах, у цяперашні час Кевін не мае ўзнагарод у кіно.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.