Кванза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ква́нза, таксама Куанза[1][2] — рака ў Афрыцы.
Кванза | |
---|---|
парт. Kwanza | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 965 км |
Басейн | 152 570 км² |
Расход вады | 825 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Chitembo[d] |
• Каардынаты | 13°40′51″ пд. ш. 17°25′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 9°20′49″ пд. ш. 13°09′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рака Кванза на карце Анголы | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака працякае ў Анголе, у асноўным у кірунку на паўночны захад. Упадае ў Атлантычны акіян на поўдзень ад сталіцы краіны — Луанды.
Даўжыня ракі каля 965 кіламетраў, плошча басейна — каля 152 570 (147,7[2] тыс.) км². Выток ракі знаходзіцца ў гарах Шэла, дзе рака працякае ў глыбокай даліне, утвараючы парогі і вадаспады[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча Кванды пралягае па прыморскай нізіне[2].
Рака з'яўляецца крыніцай электраэнергіі для Анголы, плаціна гідраэлектрастанцыі Капанда пабудавана ў 2004 годзе ў Маланжэ. Плаціна таксама забяспечвае падачу вады для арашэння плантацый цукровага трыснягу і іншых культур у ніжняй частцы даліны Кванза. Нізоўе ракі з'яўляецца суднаходным на працягу каля 150 міль.
Кванза — нацыянальная валюта Анголы, названая ў гонар ракі.