![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Venice_-_St._Marc%2527s_Basilica_10.jpg/640px-Venice_-_St._Marc%2527s_Basilica_10.jpg&w=640&q=50)
Квадрыга Святога Марка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Квадрыга Святога Марка — квадрыга з пазалочанай бронзы. Захоўваецца ў базіліцы Сан-Марка (Венецыя). З’яўляецца адзіным захаваным узорам шматфігурнай конскай антычнай скульптуры. Стварэнне квадрыгі прыпісваюць скульптару Лісіпу і датуюць IV стагоддзем да н. э.
| ||
Лісіп | ||
Квадрыга Святога Марка. IV ст. да н. э. | ||
Матэрыял | Бронза | |
---|---|---|
Сабор Святога Марка, Венецыя | ||
![]() |
Квадрыга ўпрыгожвала канстанцінопальскі іпадром і была вывезена ў Венецыю ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу дожам Энрыка Дандала. Квадрыга была ўстаноўлена на лоджыі базілікі Сан-Марка ў перыяд кіравання дожа Рэньера Зено (1252—1268 гады). Першым дакументальным сведчаннем пра яе з’яўленне ў Венецыі з’яўляецца яе выява на мазаіцы круглай нішы партала Сант Аліпіа, датаваная 1265 годам. Квадрыга ўражвала сучаснікаў майстэрствам свайго выканання. У 1364 годзе Петрарка пісаў пра яе:
![]() |
…красуюцца чатыры пазалочаныя кані з бронзы, якім старажытны мастак надаў такое падабенства з жывымі, што, здаецца, ты чуеш іх тупат і ржанне. | ![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Horses_of_Basilica_San_Marco_bright.jpg/640px-Horses_of_Basilica_San_Marco_bright.jpg)
Квадрыга стала адным з сімвалаў горада. Так, у 1370 годзе, калі венецыянцы прапанавалі заключыць мір з Генуяй, генуэзскі адмірал Дорыа П’етра адказаў, што генуэзцы «не даруюць міру, пакуль не закелзаюць коней Святога Марка».
Пасля заваявання Венецыі Напалеонам у 1797 годзе квадрыга па ўказанні імператара была вывезена ў Парыж і ўстаноўлена на арцы на плошчы Карузель. Скульптура вярнулася на сваё месца 13 снежня 1815 годзе пры садзейнічанні Антоніа Кановы. Падчас другой сусветнай вайны квадрыга была схавана ў горадзе Дола. Падчас рэстаўрацыі сабора, якая праводзілася ў 1970-я гады, было прынята рашэнне замяніць квадрыгу на лоджыі сабора копіяй. У 1982 годзе арыгінал квадрыгі быў змешчаны ў музей базілікі, размешчаны ў верхніх памяшканнях нартэкса сабора.