Ка’ д’Ора
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка' д’Ора, або палацца Санта-Сафія (італ.: Ca' d'Oro) — палац у Венецыі, на Гранд-канале ў раёне Канарэджа. Другая назва палаца — «Залаты дом», бо пры першапачатковым аздабленні было выкарыстана сусальнае золата. Таксама пры аздабленні выкарыстоўваўся вермільён і ультрамарын. Палац лічыцца ўзорам венецыянскай готыкі.
Палац | |
Ка' д'Ора | |
---|---|
італ.: Ca' d'Oro | |
45°26′27,59″ пн. ш. 12°20′00,95″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар |
Джавані Бон Барталамеа Бон |
Заснавальнік | Giorgio Franchetti[d] |
Дата заснавання | 1424 і 1927 |
Будаўніцтва | 1425—1440 гады |
Сайт | cadoro.org/?lang=… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак у гатычным стылі быў пабудаваны ў XV стагоддзі, паміж 1425 і 1440 гадамі, па праекце архітэктараў Джавані Бона і яго сына Барталамеа Бона па замове патрыцыя Марына Кантарыні. Раней на гэтым месцы стаяў палац у візантыйскім стылі palazzo Zeno, атрыманы Марына Кантарыні з пасагам жонкі — Sora Zeno. Стары палац быў знесены, аднак яго фрагменты былі захаваны ў фасадзе Ка' д’Ора.
Палац змяніў мноства ўладальнікаў і неаднаразова перабудоўваўся. У 1894 палац быў набыты баронам Джорджыа Франкеці. Барон правёў рэканструкцыю будынка па захаваных чарцяжах і карцінам вярнуўшы яму па меры магчымасцяў гістарычнае аблічча. Акрамя таго ён заснаваў багатую калекцыю жывапісу. Пасля яго смерці будынак разам са зборам жывапісу перайшоў ва ўласнасць дзяржавы.
Лічыцца самым элегантным з палацаў, пабудаваных у венецыянскім стылі.
З 1927 года і па сённяшні дзень у палацы размяшчаецца галерэя Франкеці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.